"Камунальная граматнасць насельніцтва"

Перадача паказанняў па вадамерах

ІНФАРМАЦЫЯ ДЛЯ ВЕДАМА ЗАЯЎНІКАЎ

Электронныя звароты кіраўніцтву райвыканкама размяшчаюцца ў спецыяльнай рубрыцы «Электронныя звароты» на афіцыйным сайце аблвыканкама ў глабальнай кампутарнай сеткі Інтэрнэт.

Іншы спосаб падачы электронных зваротаў не прадугледжаны

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» ад 18.07.2011 № 300-З (далей – Закон), (са змяненнямі і дапаўненнямі, актуальны з 23 студзеня 2016 г.) электронныя звароты падлягаюць разгляду ў парадку, устаноўленым для разгляду пісьмовых зваротаў, з улікам асаблівасцей, прадугледжаных артыкулам 25 «Разгляд электронных зваротаў» Закона.

Патрабаванні, якія прадяўляюцца да электронных зваротаў, вызначаны пунктам 1, абзацамі другім-чацвёртым пункта 2 або абзацамі другім-пятым пункта 3 артыкула 12 Закона (размешчаны ніжэй).

Да электронных зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, павінны дадавацца электронныя копіі дакументаў, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.

Пры незахаванні ўстаноўленых патрабаванняў, Ваш электронны зварот можа быць пакінуты без разгляду па сутнасці ў парадку, устаноўленым пунктам 4 артыкула 15 Закона.

Таксама ў Вашым звароце павінна ўтрымлівацца інфармацыя аб выніках яго папярэдняга разгляду (калі звяртаўся раней) з дадаткам документаў (пры наяўнасці), якія пацвярджаюць гэту інфармацыю.

У выпадку, калі паступаюць электронныя звароты аналагічнага зместу ад розных заяўнікаў, якія носяць масавы характар (болей дзесяці зваротаў), адказы на такія звароты па рашэнні кіраўніка дзяржаўнага органа або асобы, упаўнаважанай ім падпісваць ва ўстаноўленым парадку адказы на звароты, могуць размяшчацца на афіцыйным сайце дзяржаўнага органа або іншай дзяржаўнай арганізацыі ў глабальнай кампютэрнай сетцы Інтэрнэт без накіравання адказаў (паведамленняў) заяўнікам.

Дадатковыя дакументы і (або) звесткі (дакументы, якія пацвярджаюць паўнамоцтвы прадстаўнікоў заяўнікаў, дакументы аб выніках папярэдняга разгляду зваротаў і другія дакументы і (або) звесткі, неабходныя для рашэння пытанняў, выкладзеных у звароце, трэба прадстаўляць у форме файлаў, прымацаваных да электроннага звароту.

У адпаведнасці з артыкулам 7 Закона Вы маеце права:
адклікаць свой электронны зварот да разгляду яго па сутнасці шляхам падачы пісьмовай заявы або накіравання заявы ў электроннай форме такім самым спосабам, якім быў накіраваны электронны зварот.

У адпаведнасці з артыкулам 20 Закона Вы маеце права:
абскардзіць ва ўстаноўленым парадку ў вышэйстаячую арганізацыю адказ на Ваш зварот або рашэнне пакінуць зварот без разгляду па сутнасці. Адказ арганізацыі на зварот або рашэнне пакінуць зварот без разгляду па сутнасці пасля абскарджання ў вышэйстаячую арганізацыю можа быць абскарджаны Вамі ў суд у парадку, устаноўленым заканадаўствам.

 

Электронныя звароты грамадзян

Электронныя звароты юрыдычных асоб